Лупі на мове! Танцуй пад сваё! 21 лютага ў Менску адбудзецца канцэрт «Дзень роднай мовы»


21 лютага «Белсат», «Арт Сядзіба», Саюз беларускіх пісьменнікаў, «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY запрашаюць у кавярню «Грай кафэ», каб адзначыць Дзень роднай мовы.

Уваход бясплатны, але варта зарэгістравацца. Зрабіць гэта можна ТУТ.

Музычна-паэтычны lineup:

  • Akute
  • UZARI
  • ANGST
  • Усевалад Сцебурака
  • Наста Кудасава
  • Maryja Martysievič
  • Стась Карпаў

«Падчас канцэрту спявак UZARI распачне чэлендж, які будзе называцца «Uмова». Госці свята атрымаюць паштовачку. На ёй будзе напісана, што кожны з нас можа зрабіць для беларускай мовы», – распавёў Belsat.eu Алесь Сьнег, кіраўнік «Арт Сядзібы».

Акрамя музыкі арганізатары падрыхтавалі шоу «Самшазам» (аналаг гульні «Угадай мелодыю»), пляцоўку настольных гульняў і дзіцячых забаваў ды невялічкі кірмаш.

Каманда SAY.BY прэзентуе новую версію мабільнага дадатку, які дапаможа навучыцца размаўляць па-беларуску. Прыходзьце! Будуць цікавыя прызы і падарункі.

Інфалінія: +375 25 996 93 76

Кафэ «Грай», вул. Інтэрнацыянальная, 33

Пачатак 18:00

Акрамя Менску канцэрты пройдуць і ў іншых гарадах краіны.

21 лютага

Берасце, «Дзедзіч», вул. Маякоўскага, 46. Удзельнікі: Наталля Харытанюк, Алесь Камоцкі, Алеся Сівохіна. Пачатак а 18:00

Горадня, «У Цэнтры», вул. Кірава, 3. Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча. Пачатак а 19:00

Магілёў, «Цэнтр Кола», зав. Чкалава, 16. Удзельнікі: Алесь Кіркевіч, клуб рэканструктараў «Волат». Пачатак а 18:30

22 лютага

Віцебск, паб «Torvald», вул. Талстога, 1. Адмысловы госць Андрусь Такінданг. Пачатак а 19:00

23 лютага

Бабруйск, Тайм-клуб «1387», вул. Чангарская, 54. Удзельнікі: Спеўны сход & Мова Нанова, Зміцер Вайцюшкевіч. Пачатак а 19:00

Канцэрты ладзяцца з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы і ў межах кампаніі #беларускамоўны.

Беларускамоўны

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары