Лукашэнка знайшоў новы сродак ад каронавіруса – «кавалак зямлі»


Кіраўнік Беларусі, наведваючы 26 чэрвеня Салігорскі раён, арыентаваў грамадзянаў на набыццё і развіццё сваіх загарадных надзелаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

У прыватнасці, ён плануе аднаўляць неперспектыўныя вёскі і хутары.

«Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло: пандэмія паказала нам – у каго ёсць куток на зямлі, той на ніякую заразу не хварэе. Таму я хачу, каб у наступнай пяцігодцы мы вызначылі тыя незабудаваныя шматкі зямлі, якія ў нас маюцца ў вёсках, аграгарадках. Там, дзе ёсць неперспектыўныя плошчы. Трэба іх аддаць людзям», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
Лукашэнка заявіў, што ягоны прагноз пра каронакрызіс спраўдзіўся
2020.06.26 13:15

Кіраўнік краіны падкрэсліў, што хоча, каб кожны беларус меў гэты кавалачак зямлі».

«Для таго, каб ён быў здаровы. І гэты кавалак зямлі – гэта будзе на вагу золата«, – дадаў ён.

Лукашэнка заклікаў, каб кожны скарыстаўся хоць найменшай магчымасцю набыць участак зямлі, нават калі зараз няма сродкаў пабудаваць там дом. Паводле яго, у перспектыве гэта будзе правільнае рашэнне, будзе, куды выехаць з сям’ёй і адпачыць за горадам.

Hавiны
Лукашэнка заявіў, што пажартаваў пра «трактар, гарэлку і лазню»
2020.04.13 17:24

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 13 красавіка раскрытыкаваў расейскія медыі за асвятленне распаўсюду каронавірусу ў Беларусі.

«Даюць такую ​​агідную інфармацыю: бацька там лечыць сваіх трактарам, гарэлкай, лазняй… Ведаеце, калісьці я на хаду пажартаваў. Але ў кожным жарце ёсць доля жарту», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў