Лукашэнка заявіў, што ягоны прагноз пра каронакрызіс спраўдзіўся


Лукашэнка ў Салігорскім раёне.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 26 чэрвеня на сустрэчы з актывам Меншчыны заявіў, што спраўджваюцца ягоны прагноз адносна развіцця сітуацыі з крызісам, выкліканым пандэміяй каронавіруса.

«Я вам казаў: усё зачыняцца, а мы ў гэты час павінны ціхенька вырабляць сваю прадукцыю, каб яе потым паставіць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка, піша БелТА.

Паводле яго, «людзі з каструлямі ходзяць, барабаняць па ўсёй планеце».

«Дайце працу, няма чаго есці! А памятаеце, я казаў: пандэмія пройдзе, жэрці што будзем? Груба сказаў, каб вы запомнілі. Вось яно ўсё, як кажуць у народзе, спраўдзілася», – сказаў ён.

Hавiны
Лукашэнка: пандэмія пройдзе, жэрці што будзем?
2020.04.23 12:31

На адмысловай нарадзе 23 красавіка кіраўнік краіны заявіў, што чакае ад ураду выканання асноўных паказнікаў эканамічнага развіцця.

«Жыццё паказала праз месяц-паўтара, што мы мелі рацыю. Цяпер усе кажуць больш ужо пра эканоміку, пра тое, як будзем жыць далей. Пра тое, што 350 мільёнаў людзей будзе ў свеце галадаць. Ці тое яшчэ будзе. А я ж паўтара месяца таму рубам паставіў пытанне (і толькі лянівы не выціраў аб мяне ногі): пандэмія пройдзе, жэрці што будзем? Сёння ўжо ніхто не крытыкуе за гэта. Усе спахапіліся – трэба эканоміку ўздымаць. У нас няма іншых крыніц для жыцця, акрамя працы нашых людзей», – сказаў Лукашэнка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў