Лукашэнка змяніў межы Берасцейшчыны, Гарадзеншчыны і Меншчыны


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Берасцейскай, Гарадзенскай і Менскай абласцей». Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Межы гэтых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак былі ўсталяваныя больш за 60 гадоў таму, у 1950-я гады, графічным спосабам на падставе тагачаснага картаграфічнага матэрыялу. З цягам часу з-за меліярацыйных і іншых прац, будаўніцтва аб’ектаў транспартнай інфраструктуры, межы перасталі супадаць з цвёрдымі контурамі мясцовасці (рэкамі, меліярацыйнымі каналамі, дарожнай сеткай, ляснымі масівамі, прасекамі і іншы).

Указ прадугледжвае ўсталяванне з 1 снежня 2019 года межы Берасцейская, Гарадзенская, Менскай абласцей, іх раёнаў і гораду Жодзіна, ажыццяўленне рэгістрацыі і ўліку зменаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання абласцей, раёнаў, сельсаветаў у Адзіным рэестры адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь. Межы Берасцейскай вобласці і яе раёнаў, якія супадаюць з Дзяржаўнай мяжой Рэспублікі Беларусь з Украінай, будуць зменены пасля завяршэння дэмаркацыі.

За выдачу (афармленне) дакументу, які пацвярджае права на зямельны ўчастак, мыта спаганяцца не будзе. Да памеру платы за дзяржаўную рэгістрацыю зямельных участкаў, правоў, абмежаванняў (абцяжаранняў) правоў на іх і ўнясенне выпраўленняў у дакументы рэгістру нерухомасці, а таксама да тарыфаў на паслугі па падрыхтоўцы звестак для дзяржаўную рэгістрацыю і ўнясенне выпраўленняў усталююць паніжальныя каэфіцыенты.

Грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы будуць вызваленыя ад платы за ўнясенне змяненняў у дакументы, якія змяшчаюць звесткі пра адрас. Дзеянні дамоваў арэнды зямельных участкаў, межы якіх змяняюцца, захоўваюцца да спынення тэрміну арэнды.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў