Якая падтрымка патрэбная вашым рэгіёнам?


Урад Беларусі ведае, як вылучыць адсталыя рэгіёны. Даходы бюджэту, колькасць насельніцтва, занятыя ў эканоміцы, заробкі, таваразварот – вось асноўныя паказнікі. Сяргей Румас падпісаў пастанову, якая акрэслівае, якія рэгіёны будуць прызнаныя адсталымі. Пра гэта размаўляем з Яраславам Раманчуком, эканамістам:

«Калі цэнтралізацыя перавышае ўсе магчымыя ліміты, казаць пра адсталыя рэгіёны ўвогуле нельга, таму што трэба ўлічваць не толькі тое, колькі яны атрымліваюць грошай з мясцовых падаткаў, а таксама колькі яны плацяць у бюджэт, колькі атрымліваюць з бюджэту. Па сутнасці ў краіне, дзе няма мясцовага самакіравання, казаць пра нейкія адсталыя рэгіёны або прыбытковыя нельга, таму што ў нас няма паўнавартаснай канкурэнцыі рэгіёнаў, няма добрай статыстыкі адносна таго, колькі грошай і каму трэба даваць. Таму на павестцы дня безумоўна стаіць пытанне дэцэнтралізацыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа, і толькі пасля гэтага можна казаць, хто адсталы, а хто не адсталы, так што гэтая пастанова ўраду толькі для галачкі…»

Мы спыталі жыхароў Глыбокага: якая дзяржаўная падтрымка патрэбная Вашаму рэгіёну? Адказы ў сюжэце.

belsat.eu