Лукашэнка заявіў, што чыноўнікі фальсіфікуюць вынікі ўборачнай кампаніі

ВІДЭА

На нарадзе па сельскай гаспадарцы Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму ўборачнай кампаніі, якая павінна была завяршыцца да 7 лістапада.

«Што на сённяшні дзень? Хацеў бы пачуць адказ на гэтае пытанне. Крый божа, калі я замест інфармацыі атрымаю дэзынфармацыю. Я маю на ўвазе тую інфармацыю, якую мне нядаўна прадставіў Камітэт дзяржкантролю, па якой або міністры не валодаюць становішчам у сельскай гаспадарцы, або наўмысна разам з губернатарамі фальсіфікуюць ход і вынікі ўборачнай кампаніі», – цытуе кіраўніка дзяржавы ягоная прэс-служба.

Лукашэнка заявіў, што вынікам працы па аздараўленні адстаючых сельскагаспадарчых арганізацыяў павінен стаць іх выхад на рэнтабельную вытворчасць.

«У першую чаргу мяне, вядома ж, цікавіць фінансавы стан сельгасарганізацый. Галоўнае – прыбытак і рэнтабельнасць. Як мяне інфармавалі па ходзе ўборачнай, цэны сёння прыстойныя на тавары і прадукты, якія мы вырабляем, што дазваляе нам трымаць рэнтабельнасць продажаў ад 15% да 80 %», – сказаў ён.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары