Кіраўнік краіны заспяваў разам з выканаўцам Віталём Варанком пад акампанемент сучаснага беларускага баяна-сінтэзатара, які падключаецца да калонак праз Wi-Fi і можа замяніць цэлы аркестр.
Дуэт яны выканалі на прэзентацыі айчынных музычных інструментаў.
«Растет-растет возле дома калина,
Растет-растет на мою на беду,
Живет-живет в этом доме Галина,
А я никак всё туда не дойду», – крыху не ў такт падпяваў ён.
Песня «Растет калина» сталася папулярнаю дзякуючы савецкаму выканаўцу Мікалаю Гнацюку.
“На голове полным-полно волос седых,
Да кружит злое вороньё,
Встречал я женщин умных, сильных, молодых,
Да нет похожих на неё.
Промчались годы молодые, ну и пусть,
И наше счастье ещё будет впереди,
А я вернусь, я обязательно вернусь,
Ты только жди, ты только жди”
– гэтыя словы з песні маглі б ілюстраваць дачыненні Галіны і Аляксандра Лукашэнкі.
Жонку Аляксандра Лукашэнкі, як і гераіню песні, завуць Галіна. Яна жыве ў вёсцы Рыжкавічы ў Шклоўскім раёне. Першая лэдзі краіны не суправаджае Лукашэнку ў ягоных замежных паездках і не з’яўляецца на публіцы. Галіна і Аляксандр Лукашэнкі маюць дваіх дзяцей – Дзмітрыя і Віктара. Яны займаюць дзяржаўныя пасады.
Хто з’яўляецца маці малодшага сына Лукашэнкі – Мікалая, трымаецца ў таямніцы.
Лукашэнка спадзяваўся на падтрыманне з боку віцэ-прэмʼера Ігара Петрышэнкі і міністра культуры Юрыя Бондара, якія сціпла стаялі побач. Але яны, відаць, не ведалі рэфрэну шлягеру.
Лукашэнка дарэчы – зацяты баяніст. Граць на гэтым інструменце ён пачаў яшчэ ў школьныя гады. Тады ён пісаў вершы ды цікавіўся гісторыяй. Але нешта пайшло не так.
ДР belsat.eu