Лукашэнка заклікаў студэнтаў развіваць навыкі кіраўнікоў і прапанаваў служыць у войску падчас канікулаў


Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што калі кіраўнікі ў дзяржаве будуць талковымі, то і краіна будзе нармальнай. Паводле Лукашэнкі пераважная колькасць поспехаў краіны залежыць ад таго, якое кіраванне і кіраўніцтва.

Падчас сустрэчы са студэнтамі ВНУ ў Горадні, Аляксандр Лукашэнка заклікаў студэнтаў развіваць свае кіраўніцкія навыкі, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

«Калі вы будзеце арыентаваны і на дзяржаўную службу, я буду гэта толькі вітаць», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, для развіцця навыкаў кіраўнікоў у Беларусі створаны ўсе неабходныя ўмовы, у тым ліку існуе і Акадэмія кіравання пры прэзідэнце.

«Сістэма адукацыі павінна заахвочваць ініцыятыву, рыхтаваць спецыялістаў новай фармацыі з добра развітымі прадпрымальніцкімі навыкамі – гэта патрабаванне сучаснага свету. Часта мы пакутуем менавіта праз тое, што не ўмеем выгадна прадставіць інтарэсы і магчымасці нашай краіны за мяжой», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка выкзаў цвёрдае перакананне, што студэнты абавязкова павінны адслужыць у войску. А для таго, каб не было магчымасці ўхіліцца ад вайсковага абавязку, студэнтаў можна накіроўваць у войска нават на некалькі месяцаў падчас летніх канікулаў. Гэтак студэнты пасля першага курсу навучання змогуць атрымаць пачатковую вайсковую падрыхтоўку, пасля другога – засвоіць вайсковую спецыяльнасць, прыводзіць словы Лукашэнкі Белта.

«Працягнуць вайсковыя зборы можна і на наступных курсах. Гэтак маладыя людзі фактычна без адрыву ад навучання пабываюць у войску. Пасля заканчэння ВНУ, калі студэнт ужо панюхае порах, то стане добрым спецыялістам. Ён атрымае афіцэрскае званне і дзесьці яшчэ тры месяцы пасля ВНУ адслужыць як афіцэр», – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Камандзірам Коржыча абвесцілі прысуд

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары