Лукашэнка загадаў тэрмінова адмяніць забарону на продаж алкаголю ў начны час


Аляксандр Лукашэнка загадаў цягам сутак адмяніць абмежаванні продажу алкаголю ў начны час. Эксперымент, які быў уведзены з 1 кастрычніка ў Менску і на раённым узроўні праіснаваў усяго толькі суткі.

Паводле Адміністрацыі кіраўніка краіны рашэнне аб адмене абмежавання абумоўлена тым, што змаганне з п’янствам павінна адбываца не праз аднабаковыя рашэнні, якія на практыцы замест чаканага станоўчага рэзультату, прыводзяць да росту ценявога рынку і крымінальнай сферы, у тым ліку і праз павелічэнне кантрафактнай прадукцыі.

«Лукашэнка, азнаёміўшыся з прадстаўленай яму інфармацыяй, прыняў рашэнне на працягу сутак адмяніць гэтыя непрадуманыя рашэнні», – заявілі ў Адміністрацыі.

Менскім крамам забаранілі па начах прадаваць алкаголь

У Адміністрацыі таксама адзначаецца, што досвед Беларусі і замежных краін сведчыць пра неэфектыўнасць і нават шкоднасць забаронаў. Пры гэтым падкрэсліваецца, што рашэнне існуючай праблемы павінна насіць комплексны характар ​​з галоўным упорам на меры прафілактычнага і выхаваўчага характару, фармавання моды на здаровы лад жыцця.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары