Менскім крамам забаранілі па начах прадаваць алкаголь


Набыць спіртныя напоі па начах можна будзе толькі ў кропках грамадскага харчавання і толькі на разліў.

Такое рашэнне прыняў Менгарвыканкам – адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

У тэксце гаворыцца, што на тэрыторыі Менску нельга будзе прадаваць алкаголь з 23:00 да 07:00. Выключэнне – кропкі грамадскага харчавання, у якіх набыць алкагольныя напоі (таксама і піва) можна будзе толькі на разліў.

Рашэнне ўводзіцца «у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага лада жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму, барацьбу з імі».

Абмежаванне, якое пачне дзейнічаць з 1 кастрычніка, уводзіцца на год.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў