Лукашэнка загадаў «пераліць» у свой фонд $ 363 млн на падтрыманне малазабяспечаных беларусаў


Адпаведнае рашэнне знаходзіцца ва ўказе №76 ад 23 лютага 2016 года «Аб удакладненні асобных паказнікаў рэспубліканскага бюджэту на 2016 год».

Паводле дакументу, прафіцыт рэспубліканскага бюджэту будзе зменшаны на Br 8 трлн (каля $ 363 млн). Сродкі будуць накіраваныя ў рэзервовы фонд прэзідэнта, каб пазней іх можна было выкарыстаць на сацыяльнае падтрыманне малазабяспечаных беларусаў і сацыяльна неабароненых катэгорыяў насельніцтва, паведамляе interfax.by.

Аўтар указу рэкамендуе стварыць мясцовым Саветам дэпутатаў рэзервовыя фонды коштам асігнаванняў, што прадугледжваюцца ў адпаведных мясцовых бюджэтах на субсідаванне жыллёва-камунальных паслугаў насельніцтву, у памеры Br 2 трлн 814,7 млрд.

Сродкі з гэтых фондаў запланавана накіраваць на фінансаванне расходаў па выплаце безнаяўных жыллёвых субсідыяў для тых, каму заробку або пенсіі недастаткова, каб заплаціць за кватэру.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў