Лукашэнка загадаў адпраўляць пацыентаў з COVID-19 далечвацца ў санаторыі


Падчас нарады з удзелам ураду Аляксандр Лукашэнка загадаў «не ператрымліваць» у інфекцыйных шпіталях людзей, якія выздараўліваюць. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка заявіў, што цяпер прыярытэтам з’яўляецца барацьба з пнеўманіямі.

«Учора я даў каманду, каб неадкладна прадставілі мне прагноз не па COVID-19 (у нас гэты прагноз ёсць), а па пнеўманіям. Па ўсіх пнеўманіям, у тым ліку кавідным, – сказаў ён. – У нас, і не толькі ў нас, усюды, праблема нумар адзін у лячэнні – гэта пнеўманіі».

Што тычацца пнеўманіяў, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ўжо няма такога прыросту, як было нават 2-3 тыдні таму. «Дай бог нам на гэтым узроўні вытрымаць», – адзначыў ён.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, што напачатку красавіка ў Віцебску фіксавалася па 280 пнеўманіяў у дзень
2020.04.14 09:35

Лукашэнка таксама адрэагаваў на інфармацыю, што лекары адпраўляюць людзей, якія не далечыліся, далечвацца ў санаторыі. «Хачу, каб усе разумелі, у чым сутнасць: мы лечым людзей у шпіталях, і маё непахіснае, жорсткае патрабаванне да Міністэрству аховы здароўя і калектывам лякарняў – ні ў якім разе ў інфекцыйных шпіталях не ператрымліваць людзей, якія выздараўліваюць», – сказаў ён.

Лукашэнка лічыць, што закрытая абстаноўка інфекцыйных лякарняў у тым ліку псіхалагічна цісне на людзей, улічваючы немагчымасць нават выйсці на вуліцу.

«Таму калі ёсць нармальная дынаміка ў лячэнні непасрэдна ў шпіталі, лекары бачаць, што чалавек сябе нармальна адчувае, мы яго перакладаем на санаторна-курортнае лячэнне. Я даручаў: Аксакаўшчына (Рэспубліканская клінічная лякарні медычнай рэабілітацыі. – заўвага.) і шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў Менску», – распавёў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе менавіта пра далечванне, а не лячэнне.

Hавiны
«Адзін на адзін з хваробай – гэта псіхалагічна вельмі цяжка». Як жывуць у самаізаляцыі людзі з COVID-19
2020.05.01 16:36

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў