Лукашэнка распавёў, што напачатку красавіка ў Віцебску фіксавалася па 280 пнеўманіяў у дзень


Аляксандр Лукашэнка распавёў, што 3-4 дні таму ў Віцебску фіксавалася па 280 новых выпадкаў пнеўманій у содні, але цяпер сітуацыя палепшылася.

Пра гэта ён распавёў 13 красавіка, прымаючы з дакладам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергяенку, старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву і міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка. Гэтыя словы кіраўніка дзяржавы трапілі ў вечаровы выпуск навінаў на СТВ.

«Лекары і Мінздароўя яшчэ раней мне з досведу сказалі і далажылі аб тым, што на спадзе ВРВІ даюць хвост пнеўманіяў. Гэта значыць пнеўманіі падчас падзення ВРВІ заўсёды павялічваліся – я гэта бачу па графіку. У тым ліку ў гэтым годзе. Пнеўманіі павялічваліся, але, што паказальна, апошнія тры дні: вось я па Віцебску беднага гэтага Шарстнёва кожную раніцу дапытваю, ён ужо, напэўна, не спіць начамі. У яго 3-4 дні таму дадавалася пнеўманіяў – 280 нават было за содні. Цяпер у 2,5 разу знізілася. І ўжо вось трэція суткі ў яго трымаюцца ўнізе. І гэта наша паўночная Віцебская вобласць. Тое ж самае па Менску», – сказаў ён.

Раней Міністэрства аховы здароўя прызнавала рост выпадкаў пнеўманіі і ВРЗ у Віцебску напрыканцы сакавіка – пачатку красавіка, аднак падкрэслівала, што агульная колькасць захворванняў на пнеўманію ў Віцебску і Беларусі ў цэлым знізілася.

Інфаграфіка «Белсата»

Такім чынам, са словаў Лукашэнкі вынікае, што яшчэ на мінулым тыдні прырост пнеўманіяў у Віцебску мог складаць да 280 новых выпадкаў штодня (1 новая пнеўманія прыкладна на кожныя 1350 чалавек насельніцтва). Для параўнання: у Маскве рост на мінулым тыдні складаў да 1300 новых выпадкаў у дзень (1 новая пнеўманія на 9750 чалавек).

Hавiны
Маскі, пальчаткі, антысептыкі. Нягледзячы на загад Лукашэнкі, яны паступілі не ва ўсе аптэкі
2020.04.13 15:15

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў