Лукашэнка: Усё роўна пабудуем АЭС, як бы каму не хацелася


БелАЭС

Беларусь не збіраецца адмаўляцца ад будаўніцтва ўласнай атамнай электрастанцыі, заявіў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.

«Мы ўсё роўная яе (БелАЭС) пабудуем, як бы каму не хацелася», – сказаў Аляксандр Лукашэнка на II Беларускім навуковым з’ездзе ў сераду ў Менску.

«Каб не вяртацца да гэтага пытання. Нашым суседзям, якія так перажываюць наконт будаўніцтва нашай станцыі. Па-першае, бяспека – гэта наш клопат. Мы перадусім зацікаўленыя ў бяспецы станцыі», – падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

Міністр замежных справаў Уладзімір Макей пра БелАЭС

Таксама ён заявіў:

«Замест таго, каб «тарпедаваць» (будаўніцтва АЭС), я ўжо прапаноўваў, давайце разам падумаем, як яе эксплуатаваць».

Энергіяй з БелАЭС, мяркуе Аляксандр Лукашэнка, можа быць забяспечаная не толькі Беларусь, але і суседнія краіны.

Лукашэнка адзначыў, што Літва, у якой зачыненая Ігналінаская станцыя, магла б накіраваць сваіх спецыялістаў для працы на БелАЭС.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Интерфакс»

Стужка навінаў