Лукашэнка: Усе мы – ваяры элітнага падраздзялення


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі працаўнікі Службы бяспекі прэзідэнта мусяць першымі стаць на абарону дзяржавы. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка заўважыў, што сітуацыя паблізу межаў Беларусі застаецца напружанаю.

«Замест пояса добрасуседства, які мы прапануем, вымалёўваецца дуга нестабільнасці. І ў гэтай сітуацыі вы павінны зрабіць усё, каб нават не даць прычыны дэструктыўным сілам разбурыць мір, створаны на гэтай зямлі», – падкрэсліў Лукашэнка падчас узнагароджання працаўнікоў СБП у Палацы Незалежнасці напярэдадні 25-годдзя службы.

«У мірны час вы не толькі забяспечваеце свой фронт працаў, але і дэманструеце ўсім, асабліва ўнутры нашага грамадства, што мір і спакой у нашай краіне – рэч вечная, мір непахісны. У выпадку, не дай бог, агрэсіі супраць нашай дзяржавы, усе мы – ваяры элітнага падраздзялення, і нашая задача – быць наперадзе ўсіх падраздзяленняў, каб абараніць краіну, бацькаўшчыну і грамадзянаў», – заявіў ён.

Лукашэнка падчас узнагароджання афіцэраў СБП. Фота – president.gov.by

Лукашэнка падкрэсліў, што працаўнікі СБП павінны максімальна выкарыстоўваць свой інтэлектуальны патэнцыял, пралічваць магчымыя варыянты і дзейнічаць на апярэджанне.

«Выконваючы свой прафесійны абавязак на высокім узроўні, па факце вы забяспечваеце нацыянальную бяспеку Беларусі і, як бы пафасна гэта ні гучала, з’яўляецеся апорай міру і стабільнасці ў нашым грамадстве», – падкрэсліў ён.

У заключэнне, Лукашэнка сказаў:

«Памятаеце, што ў вас павінны заўсёды быць чыстыя рукі, светлы, чысты твар і вочы. Таму што гэта не толькі вашыя рукі і вочы. Гэта і рукі, і вочы прэзідэнта, кіраўніка дзяржавы. Поспехаў вам!»

Hавiны
Лукашэнка распавёў, калі пачаў падазраваць Уцюрына
2019.05.11 16:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў