Лукашэнка: у Крамлі разумеюць інтэграцыю як паглынанне Беларусі


Лукашэнка ў Светлагорску.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 14 лютага падчас наведвання Светлагорску распавёў падрабязнасці перамоваў з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным у Сочы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка краіны.

Лукашэнка адзначыў, што абмеркаваў з Пуціным «усё, пачынаючы з сівых часоў» – сярэдзіны ХХ стагоддзя. І толькі пасля бакі выйшлі на праблемы ў нафтавай сферы.

Hавiны
Вынікі перамоваў Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы. Галоўнае
2020.02.08 14:18

Паводле Лукашэнкі, у кіраўніцтве Расеі намякаюць на далучэнне Беларусі ў абмен на адзіныя кошты на энерганосьбіты. Але, заявіў ён, ні беларускі, ні расейскі народы ніколі не захочуць пайсці па гэтым шляху.

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што падчас перамоваў у Сочы Уладзімір Пуцін засумняваўся, што беларускі бок працягне купляць нафту ў іншых краінах, бо яна «ўсё роўна даражэйшая за расейскую». Але Лукашэнка заявіў, што Беларусь працягне дыверсіфікаваць закупкі, каб «кожны год 31 снежня не стаяць на каленях».

Hавiны
«Коммерсант»: Лукашэнка ў Сочы настойваў на цане $ 100 за тысячу кубаметраў
2020.02.08 08:17

«Памятаеце – ваш першы прэзідэнт, якога вы калісьці абралі, ніколі не стане апошнім. Ужо пасля мяне – думайце, як жыць. Але і калі я буду жыць, але не буду прэзідэнтам – я буду заўсёды змагацца, каб наша зямля заставалася суверэннай і незалежнай», – цытуе тэлеграм-канал «Пул Первого» кіраўніка краіны.

Паводле яго, пасля гэтай фразы на ЦКК загучалі апладысменты.

«Яны разумеюць інтэграцыю, як паглынанне Беларусі. Гэта не інтэграцыя! Гэта інкарпарацыя! На гэта я ніколі не пайду», – адзначыў Лукашэнка.

Меркаванні
Сочынская «каша»: ніякіх саступак без паглыблення інтэграцыі
2020.02.08 12:37

Галоўнымі тэмамі на перамовах у Сочы былі пытанні паставак у Беларусь газу і нафты. Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна пачалася 7 лютага каля 13:00. На працягу дня кіраўнікі Беларусі і Расеі правялі перамовы як тэт-а-тэт, так і ў пашыраным складзе – з удзелам прадстаўнікоў урадаў дзвюх краін (а ў перапынку Пуцін і Лукашэнка паспелі пагуляць у хакей). Каля 22:00 пра вынікі перамоваў журналістам распавёў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расеі Дзмітрый Козак. Самі Пуцін і Лукашэнка заявы для прэсы рабіць не сталі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў