Лукашэнка сустракаўся з палітвязнямі


Сустрэча ў СІЗА КДБ.
Фота: t.me/pul_1/1719

Аляксандр Лукашэнка ў СІЗА КДБ размаўляў з Бабарыкам, сябрамі Каардынацыйнай Рады і аб’яднанага штабу. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Пул Первого».

Лукашэнка размаўляў з палітвязнямі чатыры з паловай гадзіны, але падрабязнасці сустрэчы не агучваюцца. На фота бачныя Віктар і Эдуард Бабарыкі, Лілія Уласава, Юры Васкрасенскі. Таксама бачна шыльды з імёнамі «Віталь Шкляраў» і «Ілля Салей», але твараў людзей, якія сядзяць за імі не бачна.

Былы кіраўнік краіны заявіў, што Канстытуцыю на вуліцы не напішаш.

Раней кіраўнік «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў па выніках сустрэчы ў Сочы Пуціна з Лукашэнкам заявіў, што кіраўнік Крамля ўздымаў падчас перамоваў і пытанне пра лёс Віктара Бабарыкі. Журналіст напісаў, што не ведае зместу перамоваў на гэты конт, але сцвярджаў, што вынікі пабачым праз некаторы час.

Hавiны
Сігналы з космасу, жаўнеры NATO і 15 тысяч для Ціханоўскай. Топ-12 недарэчных заяваў Лукашэнкі пра падзеі ў Беларусі
2020.10.09 21:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў