Кіраўнік Беларусі 2-3 снежня зробіць афіцыйны візіт у Сербію.
У Бялградзе Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам, са старшынёй Народнай скупшчыны Сербіі Маяй Гойкавіч і дэпутатамі, паведамілі ў Адміністрацыі беларускага кіраўніка.
На сустрэчы плануецца абмеркаваць развіццё палітычнага дыялогу і эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку павелічэнне тавараабароту, стварэнне сумесных вытворчасцяў і запуск узаемных інвестыцыйных праектаў.
Кіраўнікі дзяржаваў таксама абмяркуюць рэгіянальную і сусветную позву, супрацу на міжнародных пляцоўках.
У гэтыя ж дні ў Бялградзе пройдзе беларуска-сербскі бізнес-форум.
МГ belsat.eu