Лукашэнка прызначыў кіраўніка МУС і змяніў міністра аховы здароўя


Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі, пра гэта паведамляе сайт прэзідэнта.

Галоўны ўрач Менскага гарадскога анкалагічнага дыспансеру Уладзімір Каранік прызначаны міністрам аховы здароўя Беларусі.

Таксама Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра ўнутраных справаў – ім стане Юрый Хаджымуратавіч Караеў, які раней займаў пасаду намесніка міністра – камандуючага ўнутранымі войскамі.

Міністр унутраных справаў Юры Караеў.
Фота: www.mvd.gov.by

Раней пасаду міністра аховы здароўя займаў Валерый Малашка – са студзеня 2017 года. Нагадаем, учора, 10 чэрвеня, Міністэрства ўнутраных справаў таксама засталося без кіраўніка.

Hавiны
Шуневіч сышоў з пасады міністра ўнутраных справаў
2019.06.10 14:21

Яшчэ па тэме:

СК belsat.eu

Стужка навінаў