Лукашэнка пра выбары: «Дэмакратыя дэмакратыяй, але бязмежжа быць не павінна»


Аляксандр Лукашэнка праводзіць вялікую нараду з сілавікамі па пытаннях нацыянальнай бяспекі ў перыяд выбарчай кампаніі.

Галоўная тэма нарады – прэзідэнцкія выбары 2020 года.

«Дэмакратыя дэмакратыяй, але бязмежжа быць не павінна. І ня будзе. Вы бачылі ў Злучаных Штатах, Заходняй Еўропе, як супердэмакратычныя дзяржавы абышліся з пратэстоўцамі. Галоўная задача дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі – захаваць стабільнасць у краіне, забяспечыць законнасць і правапарадак. Тое, што ад вас патрабуюць Канстытуцыя і закон», – цытуе Лукашэнку БелТА.

«Усяго тры тыдні як стартавала гэтая выбарчая кампанія, але ўжо сёння мы бачым, што далёка не ўсе кандыдаты ў кандыдаты маюць намер прайсці гэты шлях цывілізавана. Паўсюль парушэнні заканадаўства, больш за тое, этычных нормаў, абразы, выпады ў бок улады. Ёсць і такія, хто лічыць, што для дасягнення мэты ўсё сродкі добрыя, – заўважыў кіраўнік дзяржавы. – Тое, што ў барацьбе за сімпатыі насельніцтва яны выкарыстоўваюць выключна папулісцкія лозунгі і нічым не падмацаваныя абяцанні, – гэта хай разбіраюцца самі людзі. Яны прааналізуюць, зробяць адпаведныя высновы. Народ разбярэцца».

Hавiны
Віктар Бабарыка пра словы Лукашэнкі: «Нельга расстрэльваць уласны народ»
2020.06.06 13:02

Лукашэнка звярнуў увагу на недапушчальнасць ператварэння збору подпісаў у несанкцыянаваныя мітынгі і масавыя мерапрыемствы.

Hавiны
Ад «галубятні» да майданутых. Як Лукашэнка і дзяржСМІ 15 гадоў палохаюць беларусаў Майданам
2020.06.03 19:26

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў