Лукашэнка патлумачыў сэнс заявы пра бабло і цёлак


Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з менскімі чыноўнікамі пракаментаваў фразу пра «бабло, мэрсэдэсы і цёлак», якую на гэтым тыдні актыўна абмяркоўвае беларускі сегмент сацыяльных сетак.

«Як быццам я пра нейкіх «цёлак», а некаторыя там кароў намалявалі ў Расеі. Заклапаціліся, бедныя, маёй фразай», – цытуе Лукашэнку БелТА.

Лукашэнка растлумачыў, што казаў пра тыповае мысленне некаторых сучасных спартсменаў.

«У іх адна размова, я даслоўна прывёў іх фразы: бабло, мэрсэдэсы і ззаду «цёлкі». Выбачайце, жанчыны, што я так паўтарыў, проста да слова, – сказаў ён. – Гэта мысленне нашых спартоўцаў. Так працуйце – ідзіце бегайце з клюшкай ці з мячом, давайце вынік. Вось да чаго гэта было. А тут атрымалася, што я задачу такую ​​паставіў перад спартоўцамі».

Аператар ОНТ паказаў, што пішуць чыноўнікі на нарадзе з Лукашэнкам

«Бабла мало. Мерседесов нет. Телки на задне…»Аператар ОНТ паказаў, што пішуць чыноўнікі на нарадзе з Лукашэнкам.Падрабязней: https://naviny.belsat.eu/news/babla-malo-mersedesov-net-telki-aperatar-ont-pakazau-shto-pishuts-chynouniki-na-naradze-z-lukashenkam/

Opublikowany przez Белсат TV Wtorek, 18 grudnia 2018

«Бабла мала, мерседэсаў няма, цёлкі на задне…» – гэтая фраза, запісаная былым віцэ-прэм’ерам Уладзімірам Дражыным у нататнік падчас нарады па развіцці летніх відаў спорту трапіла на відэашэраг АНТ. На дадзены момант на Youtube відэа недасяжнае. Затое скрыншот імгненна разышоўся па сацсетках, дзе карыстальнікі жартавалі з гэтых словаў і цікавіліся – а які працяг?

Раней некаторыя чыноўнікі, якія былі на нарадзе пацвердзілі СМІ, што словы пра «мерседэсы» сапраўды прагучалі з вуснаў Лукашэнкі ў кантэксце «дасягнуў высокага выніку ў спорце – маеш права жыць па сродках», а пад недахопам «бабла» мелася на ўвазе ашчаджэнне бюджэту.

Hавiны
Не толькі «бабло і мерседесы». Топ «хаацічэскіх» цытатаў
2018.12.19 15:45

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў