Лукашэнка паабяцаў «навесці парадак» са свабодай слова


Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі найбуйнейшых дзяржаўных медыяў у Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт сітуацыі са свабодай слова. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка выказаў перакананне, што для рынку масмедыя важным фактарам з’яўляецца наяўнасць дзяржаўных СМІ, і ў Беларусі, паабяцаў ён, іх лік скарачацца не будзе. Праца Міністэрства інфармацыі будзе накіраваная на падтрымку дзяржаўных СМІ, запэўніў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: наяўнасць свабоды слова не прадугледжвае ўсёдазволенасці, хоць некаторыя яе так разумеюць, асабліва што тычацца выказванняў у сеткі Інтэрнэт. Некаторыя медыйныя персоны за свае публікацыі ў сацсетках атрымалі негатыўную рэакцыю, аж да асабістых абразаў.

«Вы, асабліва прагрэсіўна настроеныя людзі, адчулі, што такое свабода слова: сказаў не тое, абзавуць яшчэ мацней… – адзначыў ён. – Кожны з вас атрымаў порцыю, той, хто нават не за Лукашэнку слова сказаў, а за дзяржаву».

«Свабода слова ў любой дзяржаве абмежаваная законам. Таму тут мы навядзем парадак», – паабяцаў Лукашэнка.

Артыкулы
«Задача – прыбраць лідараў меркавання». Усё, што вядома пра затрыманні блогераў
2020.06.29 18:15

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў