На інаўгурацыі новага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, якая мае адбыцца 20 траўня, Беларусь будзе прадстаўляць віцэ-прэм’ер. Пра гэта паведаміла ў Тўітэры прэс-сакратарка ўкраінскага МЗС Кацярына Зелянко.
Імя прадстаўніка Беларусі не ўдакладняецца.
Паводле Зелянко, на інаўгурацыі чакаюць прэзідэнтаў Вугоршчыны, Грузіі, Латвія, Літвы ды Эстоніі, віцэ-прэзідэнта Турэччыны, прэм’ер-міністра Малдовы, кіраўніка парламенту Азербайджану, віцэ-прэм’ераў Беларусі, Балгарыі, Румыніі ды Славаччыны, міністраў ЗША, Канады, Польшчы ды Францыі.
Апроч іх, запрошаныя яшчэ каля 40 высокіх прадстаўнікоў іншых краін.
МГ belsat.eu