Лукашэнка зліквідаваў Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры сваёй адміністрацыі


18 лютага на pravo.by з’явіўся ўказ № 49, які прадугледжвае ліквідацыю ІАЦ (Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзідэнта).

Маёмасць ІАЦ перадададуць Беларускаму інстытуту стратэгічных даследаванняў (БІСД), стварэнне якога прадугледвае гэты ж указ. Узначаліў БІСД Алег Макараў, які да гэтага працаваў начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення дзяржаўнага сакратарыяту Савету бяспекі.

Hавiны
Лукашэнка стварыў інстытут, які будзе займацца выклікамі ў інфармацыйнай сферы
2019.02.12 18:58

ІАЦ працаваў у Беларусі з 2006 года. У адным з апошніх даследаванняў ІАЦ сцвярджаецца, што 75 % беларусаў незадаволеныя ростам коштаў, а 43 % узроўнем жыцця.

Hавiны
Беларусы не хочуць паўстанняў і гатовыя караць смерцю: Адміністрацыя прэзідэнта апублікавала вынікі апытання
2019.02.08 13:32

ІАЦ займаўся інфармацыйна-аналітычным забеспячэннем «дзейнасці прэзідэнта Беларусі і Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі». Падобныя функцыі будзе выконваць БСІД.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў