Лукашэнка: Калі хто-небудзь дакранецца да ваеннаслужачага, ён павінен сысці адтуль як мінімум без рук


На сустрэчы з калектывам МУС Лукашэнка зрабіў гучную заяву. Ён папярэдзіў, што адступаць «нам няма куды, і мы адступаць не збіраемся».

«Мы цярпелі. Я адразу пазначыў: ёсць чырвоныя лініі. І не дай бог хтосьці іх пераступіць. Яны іх пераступілі па многіх напрамках, я пра гэта казаў. Таму тыя, хто сёння выходзіць на чыгунку, тыя, хто вешае фашысцкія сцягі на лініі электраперадачы, словам, тыя, хто сёння спрабуе разбурыць, дэстабілізаваць інфраструктуру дзяржавы, павінны ведаць: ад сёння, асабліва ў кватэрах грамадзянаў, куды яны хаваюцца, мы ў палон нікога не бярэм.

Калі хто-небудзь дакранецца да ваеннаслужачага (я ўжо рабіў заўвагу генералам), ён павінен сысці адтуль як мінімум без рук. Я кажу гэта публічна, каб усе разумелі нашу далейшую рашучасць. Далей – усё. Нам адступаць няма куды, і мы адступаць не збіраемся. Хто гатовы, будзем дзейнічаць».

Лукашэнка заявіў, што неабходна рэагаваць «прыгожа, каб камар носу не падтачыў».

«Мы сёння жывем не ў вакууме. Гэта не сярэдзіна мінулага стагоддзя. Часы змяніліся, і вы гэта выдатна бачыце і ведаеце. І толькі той пераможа, хто мае жалезную волю і цярпенне», – падсумаваў ён.

Стужка навінаў