Лукашэнка хоча «дапытаць» кіраўніка Акадэміі навук наконт стварэння электрамабіля


Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з навукоўцамі загадаў высветліць, як рэалізоўваюцца ягоныя даручэння па стварэнню ў Беларусі электрамабіля. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Трэба нам выбраць час, каб «дапытаць» кіраўніка Акадэміі навук па выкананні тых даручэнняў, якія былі дадзены мною ў мінулым і пазамінулым гадах. Я маю на ўвазе і электрамабіль, яшчэ нейкія напрамкі… Дзе яно, на якім узроўні? Трэба вызначыцца, можа, пасля першага квартала, і перагаварыць ў Акадэміі навук з навукоўцамі на прадмет рэалізацыі іх адкрыццяў», – заявіў ён.

Пра неабходнасць стварыць у Беларусі электрамабіль Лукашэнка заявіў у 2017 годзе на З’ездзе навукоўцаў. Кіраўнік дзяржавы тады адзначыў, што навукоўцы абяцалі яму «зрабіць электрамабіль, батарэю, якой няма ў свеце».

«У нас прафіцыт электрычнай энергіі будзе, нам яе кудысьці трэба падзець, – заявіў ён у 2017 годзе. – А тут Гасподзь нам дапамог, свет неадкладна акунуўся ў гэтую электраэнергію. Мы цяпер прынялі рашэнне: пачынаем загадзя масава будаваць заправачныя электрастанцыі».

На сустрэчы з навукоўцамі 23 студзеня 2020 года Лукашэнка нагадаў аб сваім прынцыповым патрабаванні, каб навуковыя распрацоўкі рабіліся з прыцэлам на практыка-арыентаванасць. «Што тычацца практыка-арыентаванасці – гэта жорсткае маё патрабаванне. Нам размовы ніякія не патрэбныя, пачынаючы ад гуманітарных да натуральных, дакладных навук. Нам патрэбныя распрацоўкі навукоўцаў, якія можна ўжываць у нас на справе», – сказаў ён.

Hавiны
Лукашэнка схлусіў: Маск сказаў, што не дарыў яму «Тэслу»
2019.09.06 11:54

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў