Лукашэнка дазволіў сілавікам збіваць дроны з выкарыстаннем зброі


Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня падпісаў Указ № 215 «Аб спыненні палётаў авіямадэляў і беспілотных лятальных апаратаў». Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба. Цяпер, калі дрон заляціць у забароненую для палётаў зону, сілавікі могуць збіць яго з ужываннем зброі.

У адпаведнасці з дакументам, сілавікі «надзяляюцца паўнамоцтвамі на ўжыванне фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі ў дачыненні да авіямадэляў і беспілотных лятальных апаратаў, што здзяйсняюць палёт у парушэнне ўсталяванага парадку».

«Гэтыя паўнамоцтвы дадзены для барацьбы з незаконным выкарыстаннем беспілотных апаратаў у забароненых зонах», – тлумачаць у прэс-службе Лукашэнкі.

Указ таксама прадугледжвае вызваленне сілавікоў ад абавязку па кампенсацыі ўласнікам дронаў шкоды за знішчэнне іх тэхнікі.

У цяперашні час у паветранай прасторы Беларусі зацверджаны зоны, забароненыя для палётаў дронаў. Гэта асобныя раёны Менску і буйных гарадоў, а таксама памежныя тэрыторыі.

ВІДЭА
«У міліцыі мне сказалі: ну вы ж самі ўсе разумееце». Хто скраў дроны на «Свяце незалежнасці»?
2018.03.31 17:20

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў