Лукашэнка атрымаў узнагароду Лукашэнкі


7 студзеня 2019 года. Аляксандр Лукашэнка падчас матчу супраць каманды Расеі на Калядным турніры. Фота – прэс-служба кіраўніка Беларусі

Каманда Аляксандра Лукашэнкі ў дванаццаты раз выйграла Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прызы кіраўніка Беларусі. У фінальным матчы беларуская каманда перамагла зборную Расеі – 8: 5. Лукашэнка закінуў адну шайбу.

7 студзеня ў фінальным матчы на лёдзе «Чыжоўка-Арэны» каманда Аляксандра Лукашэнкі абыграла каманду Расеі з лікам 8: 5, падае «Прэсбол». На рахунку Аляксандра Лукашэнкі гол і дзве перадачы.

Каманда Расеі, якая трапіла ў фінал Каляднага турніру ў трынаццаты раз, прайграла яго ў дзясяты раз.

Каманда Расеі складзеная пераважна з аматараў. За яе таксама граюць некалькі вядомых у мінулым прафесійных хакеістаў. Беларуская каманда складаецца з гульцоў, якія нядаўна скончылі спартовую кар’еру і некалькіх актыўных прафесіяналаў.

Бронзу ў сёлетнім турніры ўзяла каманда Фінляндыі, якая ў матчы за трэцяе месца абыграла каманду ААЭ – 6: 3.

ДД

Стужка навінаў