Лекары і медсёстры за працай у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі бальніцы Брэшыа, Італія.
Фота: Matteo Biatta / Ropi / Zuma Press / Forum
Мы, беларускія дактары замежжа, у сувязі з эпідэміяй вірусу COVID-19, звяртаемся да органаў улады ўсіх узроўняў Рэспублікі Беларусь з наступнымі патрабаваннямі:
- Закрыць усе навучальныя і дашкольныя ўстановы для наведвання на чатыры тыдні, з наступным прадаўжэннем.
- Забараніць любыя масавыя мерапрыемствы і сходы, якія не дазваляюць ўдзельнікам знаходзіцца на адлегласці двух і больш метраў адзін ад аднаго.
- Зачыніць спартыўныя і забаўляльныя ўстановы і прадпрыемствы грамадскага харчавання, за выключэннем дастаўкі на дом.
- Рэкамендаваць аддаленыя спосабы працы, гнуткія графікі і ініцыяваць закрыццё на каранцін прадпрыемстваў і арганізацый, якія непасрэдна не ўдзельнічаюць у жыццезабеспячэнні насельніцтва.
- Неадкладна забяспечыць апавяшчэнне ўсіх слаёў насельніцтва аб спосабах абароны ад інфікавання і абмежавання распаўсюджвання інфекцыі, уключаючы правілы паводзін пры ўсеагульным каранціне.
- Забяспечыць своечасовае інфармаванне грамадскасці аб бягучай статыстыцы захворвання і мерах барацьбы з эпідэміяй.
- Забяспечыць забеспячэнне работнікаў медыцынскіх устаноў і іншых службаў жыццезабеспячэння ахоўнымі сродкамі, харчаваннем і, пры неабходнасці, дапамогай па догляду за дзецьмі.
- Адмяніць асабістую адказнасць медыцынскіх работнікаў за абнародаванне інфармацыі аб бягучым стане ў медыцынскіх установах.
- Актыўна спрыяць ўзаемадзеянню дзяржаўных устаноў з грамадскімі і валанцёрскімі арганізацыямі для вышэйпералічаных задач, а таксама для бяспечнага забеспячэння прадуктамі харчавання і медыкаментамі людзей з высокай рызыкай сур’ёзных ускладненняў (людзі старэйшыя за 60 гадоў, з хранічнымі захворваннямі або паніжаным імунітэтам.)
Чаму гэтыя захады неабходныя менавіта зараз:
Вірус хутка распаўсюджваецца ў паўсядзённым жыцці і перадаецца як хворымі людзьмі, так і здаровымі носьбітамі. Вопыт іншых краін паказаў, што прамаруджванне ўвядзення вышэйпералічаных мер прыводзіць да масавай гібелі людзей ва ўмовах надзвычайнай перагрузкі сістэмы медыцынскай дапамогі. У гэтай сітуацыі непазбежны высокі ўзровень захворвання і смяротнасці сярод лекараў і медыцынскага персаналу. Толькі запаволенне распаўсюджвання вірусу праз своечасовае сацыяльнае дыстанцыяванне (усеагульны каранцін) і ізаляцыю тых хто захварэў, можа дазволіць большай колькасці пацыентаў атрымаць дапамогу і выжыць.
Новости
«Будьте, пожалуйста, дома». Белорусские врачи присоединились к мировому флешмобу
2020.03.22 12:50
Хвароба не выбірае людзей паводле сацыяльнага статусу ці пасады. Справіцца з ёй можна толькі праз хуткую кансалідацыю намаганняў усяго грамадства. Лік ідзе на гадзіны.
Адкрыты ліст падпісалі лекары з ЗША: Анастасія Пігаль, Сяргей Дзедзік, Анастасія Манькоўская, Вольга Годзіна, Вікторыя Казлоўская, Валянціна Балоціна, Т. К. Лекары з Нямеччыны: Дзмітрый Кузьмін і Раман Фарнін. К. Хуб, лекар са Швецыі і Артур Мацуткевіч, лекар з Польшчы.
belsat.eu