Латвія, што старшынствуе ў ЕЗ, зоймецца «эканамічным аздараўленнем» Еўропы


Латвія заявіла тры асноўныя прыярытэты на час старшынства ў ЕЗ. «Першы – канкурэнтаздольная Еўропа, якая прадугледжвае рэалізацыю плана эканамічнага аздараўлення, другі – лічбавая Еўропа, трэці — інтэграваная Еўропа», — паведаміла 3 снежня на прэс-канферэнцыі ў Бруселі прэм’ер-міністр Латвіі Лаймдота Страуюма.

У сваю чаргу кіраўнік латвійскага МЗС Эдгарс Рынкевіч падкрэсліў, што падчас старшынства ў ЕС Латвія мае намер прымяняць індывідуальны падыход у палітыцы Усходняга партнёрства. «Мы прыменім індывідуальны падыход да кожнага члена Усходняга партнёрства. Мы павінны бачыць сурёзную супрацу, якая ахоплівае палітычны дыялог, вяршэнства права і шэраг іншых пытанняў», — сказаў міністр замежных спраў.

Ён, у прыватнасці, адзначыў, што ЕЗ павінен працаваць над лібералізацыяй візавага рэжыму для асобных краін.

Эдгарс Рынкевіч нагадаў, што ў маі 2015 года ў Рызе плануецца правядзенне саміту Усходняга партнёрства. Паводле яго слоў, саміт павінен даць дакладны сігнал аб цікавасці ЕС адносна далейшага развіцця гэтай праграмы ЕС.

Пасля Латвіі старшынства пяройдзе да Люксембурга.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў