У выніку аварыі круізнага лайнера ў Нарвегіі пацярпела каля 10 чалавек.
Кадры з лайнера, які церпіць бедства, апублікаваў тэлеканал CBS 17. На відэа бачна, як карабель пачынае разгойдвацца на хвалях, а па палубе катаецца мэбля.
Усіх пацярпелых шпіталізавалі. Найбольш сур’ёзныя траўмы атрымала 90-гадовая жанчына і мужчына ва ўзросце 70 гадоў. Праз шэсць гадзін пасля сігналу з бедства з лайнера эвакуявалі 139 чалавек.
Цяпер пры дапамозе верталётаў адбываецца эвакуацыя астатніх 1200 пасажыраў.
ЮВ belsat.eu