Кручынкіна заваявала для Беларусі трэцяе золата на ЧЕ ў Раўбічах


Беларуская біятланістка Алена Кручынкіна заняла першае месца ў гонцы пераследу на чэмпіянаце Еўропы ў Раўбічах.

Алена Кручынкіна прайшла чатыры агнявыя рубяжы без промахаў, а на фінішы абагнала расейскую спартсменку Крысціну Рэзцову.

Перамога Алены Кручынкінай зрабіла Беларусь лідарам па колькасці заваяваных залатых медалёў на гэтым чэмпіянаце.

Другое месца заняла расяянка Крысціна Рэзцова. Бронза дасталася біятланістцы са Швецыі Элізабет Хогберг.

Сёлетні чэмпіянат Еўропы па біятлоне быў перанесены з Эстоніі ў Беларусь, бо эстонскія арганізатары не змаглі гарантаваць наяўнасць снегу на трасах праз анамальна цёплае надвор’е.

Hавiны
Лукашэнка ўзяў на «кантроль» снег у Раўбічах
2020.02.26 20:24

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў