У сярэднім у Беларусі на пошук новай працы ў чалавека сыходзіць амаль 7 месяцаў. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Ірына Касцевіч.
Летась пошук новага працоўнага месца ў людзей, якія страцілі працу, займаў амаль 8 месяцаў.
Пры гэтым сёлета 20 % беспрацоўных шукалі працу больш за год, летась – больш за 23 %.
Пералік тэрыторыяў з напружанай сітуацыяй на рынку працы на 2019 год уключае 53 рэгіёны. У 2020 годзе гэты спіс мае скараціцца, заявіла міністр, бо амаль 80 % тэрыторый са спісу палепшылі свае паказнікі.
МГ belsat.eu