Коля карыстаецца камп’ютарам бацькі ў ягоным кабінеце. Сам Лукашэнка да яго «нават не падыходзіць»


Падчас вялікага інтэрв’ю расейскаму прапагандысту кіраўнік Беларусі прызнаўся, што не карыстаецца кампʼютарам.

«Я да кампʼютара не падыходжу, ёсць у мяне каму працаваць з гэтым кампʼютарам, і ўдома ён ужо ў 15 гадоў разбіраецца ўва ўсім, і тут на працы».

«Коля, сын?» – удакладніў Брылёў.

Лукашэнка пацвердзіў ківаннем галавою.

Кіраўнік Беларусі паразмаўляў з намеснікам кіраўніка тэлеканалу «Россия 1» Сяргеем Брылёвым некалькі дзён таму. Урывак размовы ўжо публікавалі, цяпер з’явілася поўная версія.

Коля Лукашэнка наведаў McDonald’s

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары