Паводле Мінаховы здароўя, колькасць выяўленых інфікаваных каронавірусам у Беларусі вырасла да 21 101. За дзень колькасць інфікаваных павялічылася на 933.
У Беларусі па стане на 8 траўня зарэгістраваныя 21 101 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,7 % ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго праведзена 240 тысячаў 146 тэстаў.
«Ачунялі і выпісаныя 5 тысячаў 484 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19», – паведамляе Мінаховы здароўя.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 121 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай коронавіруснай інфекцыяй.
СК belsat.eu