Колькасць памерлых ад каронавіруса ў свеце перавысіла 350 тыс. чалавек


Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса на раніцу 27 траўня, у свеце ад каронавіруса памерлі 350 456 чалавек.

Найбольш памерлых у ЗША (98 916 чалавек), Вялікай Брытаніі (37 130) ды Італіі (32 955).

Агулам у 188 краінах свету выяўленыя 5 589 932 выпадкі каронавіруса.

З іх 1 681 212 выпадкаў у ЗША, 391 222 – у Бразіліі і 362 342 – у Расеі.

Hавiны
«Ніхто з нас не верыць у афіцыйныя лічбы». Фельчар хуткай пра статыстыку, прэміі і захварэлых пасля параду
2020.05.26 17:25

МГ belsat.eu

Стужка навінаў