Колькасць інфікаваных на каронавірус у свеце вырасла да 95 тысячаў чалавек


У Кітаі колькасць выпадкаў заражэння новым каронавірусам дасягнула 80 409 асобаў. Пры гэтым 52 045 чалавек ачунялі і былі выпісаныя са шпіталяў, 3012 чалавек сталі ахвярамі каронавірусу, паведамляе прэсавая служба Сусветнай арганізацыі здароўя.

Агульная колькасць інфікаваных па-за межамі Кітаю дасягнула 12 668 чалавек у 76 краінах. У свеце ахвярамі каронавіруса сталі 214 чалавек. Агулам у свеце наліваецца 95 413 інфікаваных.

Новыя выпадкі і інфекцыі выявілі ў Польшчы, Аргентыне, Чылі і Украіне.

У ААН адзначаюць, што каронавірус COVID-19 толькі ў лютым прывёў да эканамічных стратаў у памеры 50 млрд долараў.

Па стане на 4 сакавіка ў Міністэрства аховы здароўя на каронавірусным кантролі знаходзіліся каля 14 500 чалавек. Гэта людзі, якія знаходзіліся ў асяроддзі інфікаваных, або прыбылі з краінаў з успышкамі каронавіруса.

Hавiны
Мінздароўя Беларусі: 14 500 чалавек цяпер на каронавірусным кантролі
2020.03.04 17:04

СК belsat.eu

Стужка навінаў