Колькасць інфікаваных каронавірусам за дзень перавысіла 900 чалавек


За содні на COVID-19 захварэлі 902 чалавекі. Такія звесткі падае Міністэрства здароўя. Тэмпы росту распаўсюду каронавірусу дасягнулі паказнікаў першай хвалі эпідэміі.

Падобная колькасць інфікаваных (паводле афіцыйнай інфармацыі) за дзень была ў красавіку. Найбольшы прырост, 973 выпадкі, быў 29 красавіка. Высокія лікі фіксавалі і ў траўні, а з чэрвеня хваля пайшла на спад.

Агульная колькасць людзей, у якіх ад пачатку эпідэміі выявілі каронавірусную інфекцыю, – 94 609, ачунялі 84 237 пацыентаў, правялі 2 395 368 тэстаў. За ўвесь час у Беларусі афіцыйна памерлі 965 чалавек, 4 – за апошнія содні.

Шпіталі наноў пачалі перапрафіляваць некаторыя аддзяленні пад прыём пацыентаў з COVID-19.

belsat.eu

Стужка навінаў