Кітай дасць Беларусі новы крэдыт. Адпаведнае пагадненне падпісалі 24 красавіка падчас афіцыйнай сустрэчы амбасадар Беларусі ў Пекіне Кірыл Руды і старшыня праўлення Банку развіцця Кітаю Чжаў Хўань.
Дакумент прадугледжвае вылучэнне «АСБ Беларусбанк» 100 млн еўра для развіцця нацыянальнай эканомікі, паведамілі ў амбасадзе Беларусі.
Пагадненне падпісанае ў межах візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай 25-27 красавіка.
Бакі таксама абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацы.
МГ belsat.eu