Лукашэнка наведае Кітай


Як паведамляе сайт кіраўніка дзяржавы, 25-27 красавіка Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у II Форуме міжнароднай супрацы «Пояс і шлях» у Пекіне. Акрамя таго, на палях дадзенага форуму ён правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.

У прыватнасці, запланаваная сустрэча Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цзінь Пінам, «на якой бакі абмяркуюць рэалізацыю найбольш значных сумесных праектаў, развіццё міжрэгіянальнай супрацы і перспектывы паглыблення беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах».

Адбудуцца, як плануецца, і іншыя перамовы з замежнымі лідарамі, сцвярджаюць у прэс-службе Лукашэнкі. Праўда, з кім канкрэтна – не ўдакладняецца.

Аб’ектыў
Сакрэты вайсковай супрацы Беларусі і Кітаю
2018.04.06 22:36

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў