Кіроўца паставіў рэкорд хуткасці на Менскай кальцавой – і атрымае за гэта штраф Br 162


Легкавік разагнаўся да 229 кіламетраў на гадзіну. Менавіта такую хуткасць зафіксавалі камеры на Менскай кальцавой аўтадарозе на мінулым тыдні, піша TUT.BY са спасылкай на ЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі».

Здарэнне адбылося ўначы 16 студзеня. На 30-м кіламетры МКАД камера фотафіксацыі зняла легкавы аўтамабіль з беларускімі нумарамі. Дазволеную хуткасць у 90 км/гадз кіроўца перавысіў больш чымся ўдвая – да 229 км/гадз.

На кіроўцу склалі пратакол за перавышэнне хуткасці руху. Ён аштрафаваны на Br 162.

У 2016 годзе на трасе М6 23-гадовы мянчук на пазадарожніку «Mercedes GL500» ехаў з хуткасцю 299 км/гадз пры дазволеных 90 км/гадз.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў