Кіраўнік Нацбанку патлумачыў, чаму знізілі стаўку рэфінансавання


Нацыянальны банк Беларусі прыняў рашэнне з 19 лютага знізіць стаўку рэфінансавання з 9 да 8,75 адсотка гадавых. Кіраўнік галоўнай фінансавай установы Павел Калаур распавёў, што захада Нацбанку не паўплывае на інфляцыю.

«Пазітыўным фактарам для нас з’яўляецца запаволенне ў 2019 годзе інфляцыі ў Расеі і нізкі рост коштаў у краінах Еўрапейскага звязу. На працягу 2020 года інфляцыя ў гэтых краінах, нягледзячы на ​​яе паступовае паскарэнне, будзе заставацца ніжэй мэтавай адзнакі», – адзначыў кіраўнік Нацбанку Павел Калаур.

Кіраўнік Нацбанку таксама звяртае ўвагу, што ў бягучым годзе прагназуецца захаванне ўмеранага спажывецкага попыту ўнутры краіны. Менавіта дзеля гэтага галоўная фінансавая ўстанова робіць захады каб запаволіць спажывецкае крэдытаванне. З іншага боку, нявызначанасць для росту інфляцыі ў Беларусі стварае галоўным чынам недастатковая эфектыўнасць рэальнага сектару эканомікі.

«Рашэнне [аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання. – Belsat.eu] будзе спрыяць захаванню нейтральнага характару манетарнай палітыкі. Гэта дазволіць падтрымліваць інфляцыю паблізу мэтавых адзнакаў у 2020 годзе для забеспячэння коштавай і макраэканамічнай стабільнасці ў сярэднетэрміновай перспектыве», – падсумаваў Павел Калаур.

Hавiны
Нацбанк знізіў стаўку рэфінансавання да новага гістарычнага мінімуму
2020.02.12 12:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў