У Керчы развітваюцца з 17 ахвярамі страляніны, што адбылася ў політэхнічным каледжы.
На развітанне з забітымі прыйшлі сотні жыхароў гораду.
17 закрытых трунаў стаяць у шэраг на цэнтральнай плошчы гораду, паведамляе BBC. Побач з кожнай труной – невялікі квадратны стол, пакрыты бардовай тканінай. На іх – фотаздымкі загінулых і кветкі.
У пятніцу ў Керчы дзейнічаюць асаблівыя захады бяспекі: абмежаваны рух транспарту, працуюць спецслужбы, цэнтральная плошча агароджаная, усіх даглядаюць.
Страляніну ў каледжы 17 кастрычніку ўчыніў 18-гадовы студэнт Уладыслаў Раслякоў. Разам з нападнікам забітыя 22 асобы.
Асноўная версія масавага забойства – дзеянні падлетка-адзіночкі. Улады акрэсліваюць больш шырокае кола пацярпелых.
Керчынская трагедыя выявіла праблемы ў сферы ахове здароўя на анексаваным паўвостраве. Параненых з рызыкаю для іхнага стану ратаўнікі перавозілі ў больніцы Масквы ды іншых гарадоў Расеі. Шмат пытанняў і да бяспекі ў каледжы: фармальна там была ахова, але практычна – толькі вахцёрка, якая таксама атрымала раненні.
НМ, belsat.eu