Сітуацыя з маскамі ды сродкамі дэзынфекцыі ў аптэках і гандлёвых сетках Беларусі выраўнавалася, попыт насельніцтва будзе задаволены. Пра гэта заявіў прадстаўнік Камітэту дзяржкантролю Віктар Бурло.
Чыноўнік адзначыў, што ў канцы сакавіка – пачатку красавіка ў шмат якіх аптэках не было ні масак, ні антысептыкаў, але сёння «сітуацыя выраўнавалася», піша БелТА.
«Думаю, у цэлым попыт насельніцтва будзе задаволены, грамадзяне могуць іх купіць. Калі, напрыклад, у адной аптэцы іх няма, то гэта часовая з’ява. Упэўнены, што калі зайсці ў суседнюю аптэку ці ў тую ж, але пазней, то гэтыя тавары будуць», – сказаў прадстаўнік КДК.
На пачатак красавіка, маскі былі толькі ў 48 аптэках з 283 правераных па краіне, ці ў 17 % з іх. Бліжэй ды 13 красавіка маскі зʼявіліся ў 89 % абследаваных аптэк (у 964 з 1081 правераных). 16 красавіка маскі былі амаль усюды.
З дэзынфектарамі пытанне стаяла больш востра, але да сярэдзіны красавіка сітуацыя палепшылася, дзякуючы таму, што шмат якія лікёра-гарэлачныя прадпрыемствы сталі выпускаць свае дэзынфектары.
Паводле Бурло, у апошні час паступае не вельмі шмат пытанняў адносна наяўнасці масак ці антысептыкаў. Пры гэтым ён паабяцаў разабрацца з коштамі на іх, якія часам завышаныя ў некалькі разоў.
МГ belsat.eu