Казбек Япрынцаў, асуджаны за махлярства на 8 гадоў, выйшаў на волю праз 2 гады


Уладзімір Япрынцаў, бацька Казбека Япрынцава

Казбек Япрынцаў, які ў жніўні 2016 года асудзілі да пазбаўлення волі на 8 гадоў за махлярства, выйшаў на волю. Пра гэта TUT.BY паведамілі крыніцы, блізкія да асяродка Казбека і яго бацькі – вядомага беларускага прадпрымальніка і спартоўцы Уладзіміра Япрынцава.

«Казбек выйшаў на волю ў пятніцу. Кіраўнік краіны задаволіў яго хадайніцтва аб памілаванні. Памілаванне не вызваляе ад адказнасці па грамадзянскіх позвах – ад даўгоў ні Казбек, ні яго бацька ніколі не адмаўляліся»», – распавёў суразмоўца TUT.BY.

Саўладальнік холдынгу «Трайпл» Уладзімір Япрынцаў і яго сын былі затрыманыя 11 жніўня 2015 года. Кіраўнік Камітэту дзяржбяспекі Валерый Вакульчык паведаміў журналістам, што заява аб супрацьпраўнай дзейнасці Уладзіміра Япрынцава паступіла ў КДБ летам 2015 году з боку беларускага бізнесмена Юрыя Чыжа і двух яго партнёраў з Расеі. Пазней быў затрыманы на некалькі месяцаў і сам Юрый Чыж.

Сума, якой злачынным шляхам завалодаў Япрынцаў-малодшы паводле прысуду – 24,5 млн долараў.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары