Казахстан склаў чорны спіс беларускіх тавараў


Некаторыя беларускія вытворцы ігнаруюць казахскую мову або не не трымаюцца мікрабіялагічных стандартаў Мытнага саюзу.

Паводле вынікаў даследавання 779 харчоў Фонд абароны правоў спажыўцоў Казахстану дадаў у спіс забароненых 190 тавараў з розных краінаў.

У чорны спіс трапілі і тавары беларускай вытворчасці – праз тое, што не адпавядаюць патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюзу. Напрыклад, праз адсутнасць маркіроўкі на казахскай мове ў спісе фігуруе паштэт з мяса птушкі «Курыны з грыбамі» вытворчасці гарадзенскага прадпрыемства «Квін ФУД», гарэлка «Бульбаш» ды іншыя беларускія тавары.

А вось сыр і замарожаныя курыныя тушкі беларускай вытворчасці апынуліся ў чорным спісе праз неадпаведнасць неадпаведнасць іх уласцівасцяў мікрабіялагічным або фізічна-хімічным патрабаванням.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў