Каскадзёр зрабіў зваротнае сальта над балідам «Формулы-E»


Брытанскі каскадзёр Дамʼен Уолтерс, вядомы па спартыўнай карʼеры гімнаста і ўдзелу ў некалькіх галівудскіх фільмах, зрабіў зваротнае сальта над электракарам «Формулы-E», які праехаў пад ім на велізарнай хуткасці. На відэа звярнула ўвагу выданне The Verge.

Шмат хто з каскадзёраў выконваў падобныя трукі, але яны бачылі балід, а Уолтерс на яго не глядзеў.

У якасці доказу рэальнасці трука прадстаўнікі «Формулы-E» апублікавалі на YouTube 360-градуснае відэа. На ім можна разгледзець скачок дэталёва з боку спартсмена, а таксама з камеры, усталяванай непасрэдна на балідзе.

ДР, belsat.eu паводле tjournal.ru

Стужка навінаў