Караеў: Да тысячы замежных інструктараў спрабавалі трапіць у Беларусь


Міністр унутраных спраў Юрый Караеў сцвярджае, што нічога страшнага ў папярэджанні прымяняць баявую зброю няма, бо супраць міліцыянтаў «ідзе вайна». Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю на канале журналіста АТН Андрэя Крывашэева.

«Да тысячы замежных грамадзянаў спрабавалі патрапіць на тэрыторыю Беларусі. ДПК выдатна спыняе гэтыю плыню. Адзінкавыя выпадкі прысутнасці інструктараў мы бачым. Яны маюць зносіны праз тэлеграм-каналы, спісваюцца і арганізуюць «вулічныя банды Нью-Ёрка», якія спрабуюць працаваць па нас, святлафорах, «табакерках». Дамарошчаныя спецыялісты, банда Стампа, як я іх называю. Мы іх лёгка знаходзім і нейтралізуем – гэта пачаткоўцы-тэрарысты. Хацелася, каб гэта актыўна асвятлялася: у дачыненні да іх не да таямніцаў следства і не да такту«, – сказаў ён.

Паводле Караева, нічога страшнага ў папярэдняй заяве ягонага першага намесніка Генадзя Казакевіча аб гатоўнасці выкарыстоўваць баявую зброю няма.

Hавiны
МУС пагражае прымяніць баявую зброю супраць пратэстоўцаў
2020.10.12 17:44

«Ніхто не казаў пра тое, што яна будзе прымяняцца без разбору і па мірных пратэстоўцаў. Чалавек нападзе на супрацоўніка міліцыі? Натуральна, ён павінен быць спынены ўсім наяўным арсеналам. […]

Міліцыянта амаль забілі, а ён толькі потым страляе папераджальнымі ў паветра. Чаму так? Мне адказваюць, што пакуль нашы міліцыянты не былі гатовыя да таго, каб забіць свайго аднавяскоўца, земляка, жыхара свайго раёна. Настолькі за 26 гадоў жыцця мы былі гатовыя толькі да таго, каб быць гуманнымі. Гэта cыграла злы жарт. Цяпер сітуацыя змянілася – ідзе вайна. А мы ўсё яшчэ разварушваемся?

Да кожнага раённага міліцыянта даношу: тваё жыццё, будучыня тваіх дзяцей і шчасце твой жонкі залежыць ад таго, наколькі хутка ты выхапіў зброю і вызначыў, што цябе ўжо забіваюць, а ты яшчэ спрабуеш іх угаварыць. Шматлікія прыклады. Дзякуй богу, што з АМАПам баяцца так паступаць. Чамусьці ў грамадзянаў такое меркаванне, што з АМАПам жарты дрэнныя, а са звычайнымі міліцыянтамі можна пабыдлаганіць. Гэта будзе спыняцца гэтак жа жорстка, як робіць АМАП», – падкрэсліў міністр.

КА belsat.eu

 

Стужка навінаў