Федэральны канцлер Аўстрыі Зэбаст’ян Курц падарыў Аляксандру Лукашэнку горныя лыжы. А кіраўнік Беларусі падарыў канцлеру ікону.
Дарэчы, гэтыя лыжы маглі стаць 31-мі ў калекцыі Аляксандра Лукашэнкі. Але не стануць…
«У мяне 30 пар лыжаў было з майго першага года прэзідэнцтва. Я іх усе сабраў, бо мне столькі не трэба, і ў школу аддаў», – распавёў Лукашэнка падчас «Вялікай размовы» 1 сакавіка.
28 сакавіка Зэбаст’ян Курц разам з кіраўніком Беларусі адкрылі помнік аўстрыйскім ахвярам нацызму ў мемарыяльным комплексе Трасцянец.
Крыніцы «Белсату» у каляўладных колах пацвердзілі, што Лукашэнка сапраўды рыхтуецца да візіту ў Аўстрыю.
ЮВ belsat.eu