Канцлер Аўстрыі Курц запрасіў Лукашэнку ў Вену


Беларусь і Аўстрыя павінны нарошчваць двухбаковую супрацу і перш за ўсё ў гандлі. Пра гэта кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас перамоваў з Федэральным канцлерам Аўстрыі Себасцьянам Курцам.

«Нам трэба нарошчваць двухбаковую супрацоўніцу. А яно перш за ўсё выяўляецца ў гандлі, у тавараабароце паміж нашымі краінамі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны падкрэсліў, што Беларусь гатовая супрацоўнічаць з ЕЗ, але з улікам нацыянальных інтарэсаў.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што катэгарычна супраць распаду Еўрапейскага звязу і яго паслаблення.

«Гэта адна з асноўных апор стабільнасці на нашай планеце. І калі гэтую апору выдраць з-пад агульнай сістэмы, сістэме будзе вельмі складана ўтрымацца на астатніх апорах», – лічыць Лукашэнка.

Федэральны канцлер падкрэсліў, што разлічвае на візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Аўстрыю на працягу наступнага паўгоддзя.

«Я вельмі рады таму, што на працягу наступнага паўгоддзя вы, па ўсёй верагоднасці, зможаце наведаць Аўстрыю. І мы такім чынам крок за крокам зможам паглыбляць нашы адносіны», – сказаў Себасцьян Курц.

Федэральны канцлер адзначыў таксама, што выступае за далейшае выбудоўванне добрых доўгатэрміновых адносінаў паміж Аўстрыяй і Беларуссю.

«Я вельмі добра сябе адчуваю ў вашай краіне. І мне вельмі важна, каб Аўстрыя як частка Еўрапейскага звязу магла выбудаваць добрыя доўгатэрміновыя стасункі з вашай краінай. Мне падаецца, што вы знайшлі вельмі пазітыўны, правільны шлях збліжэння з Еўрапейскім звязам без разрыву вашых партнёрскіх стасункаў з Расеяй. На мой погляд, гэты падыход »і, і« значна больш прадуктыўны, чым падыход »або, або«, які можа згуляць адмоўную ролю. Гэта тычыцца не толькі вашай краіны, але і іншых краін у рэгіёне», – заявіў Себасцьян Курц.

Аб’ектыў
Федэральны канцлер Аўстрыі паабяцаў палепшыць адносіны Беларусі з Еўразвязам
2019.03.28 22:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў